Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

Из истории учреждения

Дата: 18 мая 2015 в 17:50, Обновлено 16 ноября 2018 в 14:41

З гісторыі  ўстановы

У ліпені 1987 года ў вёсцы Бародзічы пачаў працаваць дзіцячы сад калгаса імя Леніна. Будынак размяшчаўся па вуліцы Піянерская ( цяпер – магазін “Прадукты”). У снежні 1989 года адкрыўся новы дзіцячы сад “ Каласок”, які размясціўся ў сучасным будынку па вуліцы Піянерская, 14. Ва ўстанове працавала 6 груп рознага ўзросту, якія наведвалі 84 выхаванцы, дзейнічаў басейн, спартыўная зала, музычныая зала.

 Працоўны калектыў налічваў 16 педагагічных работнікаў і 14 чалавек абслугоўваючага персаналу. Пасаду загадчыцы дзіцячага сада займала Чарнецкая Леакадзія Браніславаўна

 У 1991 годзе дзіцячы сад “ Каласок” прымаў удзел у выставе ВДНГ

 “Пераемнасць у рабоце дзіцячага сада і школы” і загадчыца Чарнецкая Леакадзія Браніславаўна была ўзнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ.

 У 1993 годзе ў Беларусі прайшоў конкурс на лепшую сельскую дашкольную ўстанову. Калектыў дзіцячага сада быў узнагароджаны Дыпломам 1 ступені Міністэрства адукацыі БССР.

 У 1994 годзе дзіцячы сад “Каласок” быў перададзены на баланс Зэльвенскага пасялковага савета.

 З 1997 па 2006 год пасаду загадчыцы займала Рогава Жана Васільеўна.

 У 1999 годзе дзіцячы сад былў перададзены на баланс Зэльвенскага аддзела адукацыі.

 З 2006 года ў выніку рэарганізацыі ўстаноў функцыяніруе Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад-пачатковая школа”. Дырэктарам установы з’яўляецца Валадзько Ірына Сыктусаўна.

За гады існавання новай установы калектыў неаднаразова займаў прызавыя месцы ў раённых і абласных конкурсах.

     Будынак навучальнай  установы - тыпавы, агульная карысная плошча - 613,3 кв.м. Ва ўстанове адукацыі маецца прыстасаванае памяшканне для заняткаў фізічнай культурай і спортам  (63,7 кв. м), басейн з плошчай люстэрка вады (23 кв. м), сталовая (36 месцаў), музычная зала, бібліятэка, стадыён.

         У 2018/2019 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі  навучаецца 26 навучэнцаў ў I-IV класах, 42 выхаванца ў 4 групах дзіцячага сада.

Працоўны калектыў налічвае 36 чалавек, з іх 19 педагогаў.

Павышэнне якасці адукацыі і выхавання навучэнцаў - прыярытэтны накірунак дзейнасці педагагічнага калектыву ўстановы.

Установа забяспечвае пераемнасць паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй, стварае спрыяльныя ўмовы для хуткай адаптацыі дзяцей пры пераходзе з адной ступені навучання на іншую, ахову і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей.



 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.