Тыдзень прававых ведаў
Тыдзень прававых ведаў пройдзе ва ўстанове з 3 па 10 снежня. Ён праводзіцца з мэтай інфармавання дзяцей аб іх правах, замацаваных у Канвенцыі аб правах дзіцяці, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Інтэрактыўная гутарка "Правы і абавязкі" для вучняў 1-4 класаў стала пачаткам запланаваных мерапрыемстваў.
Для вучняў 4 класа быў праведзены конкурс малюнкаў "Я маю права".
Інтэлектуальная гульня "Свет маіх правоў" для вучняў 3 класа
Гульня-падарожжа "Аб правах гуляючы" праведзена для вучняў 2 класа.
У час віктарыны па казках "Хто парушыў права" вучні 2 класа далі ацэнку ўчынкам і паводзінам казачных герояў, вызначылі, якія правы былі парушаны і хто быў парушальнікам
Телефоны: 8-01564-31123, 8-01564-31124, Учреждение образования является абонентом СМДО.
Email: borodichisch@grodno-region.by