Семінар-практыкум выхавальнікаў дашкольнай адукацыі
23 снежня ва ўстанове адбыўся семінар-практыкум выхавальнікаў дашкольнай адукацыі "Фарміраванне гукавой культуры маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту". У ходзе работы былі абмеркаваны віды дзейнасці выхавальнікаў і дашкольнікаў для развіцця маўлення, выкарыстоўваемыя гульні і забавы. У ходзе практыкума выхавальнікі ўспомнілі структуру заняткаў работы над складаннем апавядання і апісання прадмета ці цацкі. Настаўнік-дэфектолаг прааналізавала тыповыя памылкі пры развіцці граматычнага ладу мовы старэйшых дашкольнікаў.
Телефоны: 8-01564-31123, 8-01564-31124, Учреждение образования является абонентом СМДО.
Email: borodichisch@grodno-region.by