Тыдзень спорту и здароўя
З 6 па 11 верасня ва ўстанове праводзіцца Тыдзень спорту і здароўя
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар
Т.А. Бутакова
План мерапрыемстваў Тыдня спорту і здароўя
№ п/п |
Дата |
Мерапрыемства |
Удзельнікі |
Адказны |
1 |
06.09.2021 |
Акцыя “Запішыся ў спартыўную секцыю” |
1-4 класы |
Лабовіч А.В. |
2 |
07.09 |
Гульні на свежым паветры |
1-2 клас |
Шастак А.Г. |
07.09 |
Спартыўная віктарына “У свеце спорту” |
3-4 клас |
Бусловіч В.В. |
|
3 |
08.09 |
Дзень рэкордаў “Самы…Самы…” |
1-4 клас |
Лабовіч А.В. |
4 |
09.09 |
Маладзецкія забавы. Перацягванне каната |
3-4 класы |
Лабовіч А.В. |
5 |
10.09 |
Спаборніцтвы па дартсу |
1-4 класы |
Лабовіч А.В. |
6 |
11.09 |
Дзень здароўя “Наша здароўе ў нашых руках” |
1-4 класы |
Лабовіч А.В. |
06.09 у першы дзень Тыдня прайшла акцыя "Запішыся ў спартыўную секцыю". Вучні 2-4 класаў запісаліся ў секцыю па агульнай фізічнай падрыхтўцы, якую будзе праводзіць інструктар па фізічным выхаванні Лабовіч А.В.
07.09 выхаванцы групы падоўжанага дня з задавальненнем адказвалі на пытанні і выконвалі заданні віктарыны "У свеце спорту".
08.09 ва ўстанове праводзіўся Дзень спартыўных рэкордаў установы "Самы... Самы..."
Не атрымалася вызначыць лепшага ў кідках мяча ў цэль, бо ўсе набралі аднолькавую колькасць балаў. Затое вызначыліся школьныя рэкардсмены ў скачках у даўжыню з месца і скачках праз скакалку. Лепшыя вынікі паказалі Ваўчок Карына і Легеда Сафія, абедзве - вучаніцы 3 класа.
09.09 Маладзецкія забавы па перацягванні каната сабралі самых дужых. Стараліся ўсе - перамагла дружба.
10.09 адбыліся спаборніцтвы па дартсу.
Завяршыўся Тыдзень спорту і здароўя спартландыяй "Наша здароўе ў нашых руках"