Новости
Напярэдадні 8 лютага - Дня юнага героя-антыфашыста другакласнікі сталі акцябратамі, малодшымі членамі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Акцябраты здзейснілі падарожжа па пяці праменьчыках акцябрацкай зорачкі. Выконваючы розныя заданні, другакласнікі паказалі сябе лоўкімі, смелымі, знаходлівымі, дружнымі.
3 лютага адбылася сустрэча вучняў з працаўніком ДАІ, які выступіў перад імі з прафілактычнай гутаркай.
У суботу вучні 2-4 класаў прымалі ўдзел у раённых конкурсах, якія праводзіліся раённым Цэнтрам па рабоце з адоранымі вучнямі.
У гульні-віктарыне "Зорныя войны" перамогу атрымалі вучні 2 класа нашай школы. Дапамаглі выйсці ў лідары камандзе школы вучні 2 класа Гарчычка Варвара, Міхальчэня Насця і Попка Дзіма. Каманда ўзнагароджана дыпломам першай ступені.
Віншуем з перамогай!
Спортивный марафон для всей семьи прошел в Зельве. В средней школе №2 развернулись соревнования «Мама, папа, я – спортивная семья». За чемпионство боролось семь семей. Среди них была и наша семья - Лавренко. Участникам предстояло сразиться в нескольких дисциплинах: дартс, легкоатлетическая и комбинированная эстафеты, прыжки в длину с места и броски мяча в баскетбольную корзину. После достаточно жарких пяти этапов спартакиады была определена тройка финалистов. Третьими стала семья Король, вторыми – семья Липницких. Кубок турнира завоевала семья Лавренко. Поздравляем победителей!
9 снежня ва ўстанове стартавала дабрачынная акцыя "Нашы дзеці".
Вучням школы быў прадэманстраваны відэаролік, які падрыхтавалі работнікі Цэнтра дзяцей і моладзі г.п.Зэльва.
На працягу дня была арганізавана дзейнасць фотасесіі ў навагодніх фотазонах "Казка у дом прыходзіць".
У дзіцячым садзе ў лістападзе месяцы была арганізавана выстава работ з прыроднага матэрыялу "Дары восені". Сем'і выхаванцаў прадэманстравалі свае таленты.
Згодна плана работы з бацькамі з 19.11 па 29.11.19 у сярэдняй групе арганізавана фотавыстава "Мая маленькая Радзіма". Бацькамі і выхаванцамі групы былі адабраны фотаздымкі, на якіх яны адлюстраваны ў розных куточках малой Радзімы - Зэльвеншчыны. Фотавыстава расказвае, што для кожнага паняцце маленькая Радзіма сваё: гэта і дзіцячы сад, і родная хата, і лес, і рэчка, і агарод, і родныя блізкія людзі.
Выстава зацікавіла не толькі бацькоў і дзяцей групы, але і выхаванцаў іншых груп дзіцячага сада.
Цікава і весела прайшло ў дзіцячым садзе свята на вадзе "Дзень Нептуна". Розныя гульні і конкурсы дапамагалі развіць увагу, хуткасць, спрытнасць.