Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Святочная лінейка, прысвечаная заканчэнню 2018/2019 навучальнага года, адбудзецца 30 мая у 10.00 гадзін.

Сёння прайшла спартыўная забава для выхаванцаў 2 малодшай групы "Тры парасяці".

У рамках акцыі "Лета без праблем" 23 мая прайшла сустрэча супрацоўнікаў Зэльвенскага РАУС, РАНС, работнікаў "Таварыства на водах" з навучэнцамі 1-4 класаў з мэтай папярэджвання правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх у летні перыяд, прыцягнення іх у арганізаваныя формы дасугавай дзейнасці, сацыяльна значымага і бяспечнага канікулярнага адпачынка.

22 мая, у ходзе абзорнай экскурсіі, вучні СШ №2 г.п.Зэльва пазнаёміліся з гісторыяй вёскі Бародзічы, даведаліся аб гістарычным мінулым нашай малой радзімы. Шмат уражанняў атрымалі ад экспазіцыі музея "Сялянская хатка" і экспазіцыі, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.

20 мая ў музеі ўстановы прайшлі класныя гадзіны "Дзякуй Вам, ветэраны, за мірнае неба!" сярод вучняў 1-4 класаў, у ходзе якіх вучні даведаліся аб ветэранах ВАВ і іх дзейнасці ў гады ВАВ, якія ў свой час пражывалі на тэрыторыі нашага сельсавета.

18 мая на базе ДАЛ "Блакітная хваля" праходзіў раённы этап ваенна-патрыятычнай гульні "Зарнічка".Каманда нашай школы заняла 3 месца сярод каманд раёна. Малайцы! Ганарымся вамі!!!

У рамках святкавання Дня сям'і ў школе прайшоў конкурс малюнкаў "Мая сям'я".

15 мая сярод вучняў школы прайшла віктарына "З чаго пачынаецца Радзіма", прымеркаваная да святкавання Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, у ходзе якой былі пашыраны ўяўленні навучэнцаў аб гербе і сцяге, як галоўных дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь

Беларусь ежегодно отмечает День работников физической культуры и спорта в третью субботу мая. В 2019 году он приходится на 18 мая. Указ Президента № 157 «О государственных праздниках, праздничных днях и памятных датах в Республике Беларусь» от 26 марта 1998 года закрепил данную дату на официальном уровне.

13 мая ва ўстанове прайшоў конкурс малюнкаў сярод вучняў 1-4 класаў "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь" у намінацыі "Шчасце жыць у мірнай краіне".

12 мая навучэнцы ўстановы пабывалі на экскурсіі ў Слонімскім драматычным тэатры. Цікавым быў прагляд музычнай казкі для дзяцей "Мымрёнок или Здравствуй Чудо в Перьях". Шмат уражанняў атрымалі дзеці ад наведвання атракцыёнаў у гарадскім парку г. Слоніма.

З 11 мая па 1 чэрвеня 2019 г. у Зэльвенскім раёне прайдзе прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!", прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.

Згодна плана правядзення мерапрыемстваў па святкаванню Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь ва ўстанове 10 мая прайшлі інфармацыйныя гадзіны ў форме вуснага часопіса, у ходзе якіх былі пашыраны веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны, пра багацце нацыянальнай гісторыі і культуры. Вучням быў прадэманстраваны відэаролік "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь" .

Вучні школы прынялі ўдзел у раённым конкурсе інсцэніраванай песні "Песня да Перамогі вяла!" і былі адзначаны дыпломам за лепшы харэаграфічны нумар.

8 мая ў рамках патрыятычнай акцыі "Дзякуй за Перамогу!" вучні школы з віншаваннямі наведалі былую настаўніцу, ветэрана педагагічнай працы Папко М.І., павіншавалі яе з надыходзячым святам Днем Перамогі, пажадалі моцнага здароўя, на памяць падарылі паштоўку, кветкі і памятны сувенір. Таксама аказалі дапамогу ў навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі.

У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Дзякуй за Перамогу!" у школьным музеі размешчана фотавыстава партрэтаў ветэранаў ВАВ.

У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Дзякуй за Перамогу!" 6 мая вучні ўстановы наведалі музей школы, дзе Раўко Мацвей, вучань 4 класа правёў экскурс у гістарычнае мінулае ваенных дзен.

Выпуск школьнай насценнай газеты "Праменьчык" быў прысвечаны значным датам і падзеям у маі.

У рамках правядзення мерапрыемстваў па святкаванню Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у бібліятэцы аформлена тэматычная паліца "Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь".