Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

22 июня 1941 года не забудется никогда. Но об этом жители Союза узнали по радио только к полудню, потому что утро началось с обычных новостей и музыки.
В этот же день Президиумом Верховного Совета был опубликован указ о мобилизации военнообязанных несмотря на возраст и пол. Тысячи юношей и девушек добровольно ушли воевать. Многие из них так и не вернулись, предпочтя смерть пыткам. И только благодаря смелости и самоотверженности воинов в историю навсегда вошли крепости и города-герои:

ДОБРАЯ ТРАДЫЦЫЯ – ТУРЫСТЫЧНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ
Стала добрай традыцыяй у Бародзіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе напярэдадні свята апошняга званка ў апошні дзень навучальнага года праводзіць турыстычныя спаборніцтвы. Не выключэннем стаў і гэты навучальны год.
З самай раніцы малодшыя школьнікі разам са сваімі класнымі кіраўнікамі сабраліся каля школы. Усе вельмі хвалююцца. Усе мараць аб перамозе. І вось гучыць каманда настаўніка фізічнай культуры і здароўя Івана Валадзько на агульнае пастраенне на стадыёне школы. Мітусня дзяцей хутка сціхла, і навучэнцы азнаёміліся з праграмай спаборніцтваў, у якую ўваходзіла: турыстычная паласа перашкод, песня ля кастра на турыстычную тэматыку і прыгатаванне абеда.
Першымі на старт выйшлі самыя старшыя вучні ўстановы – 4 клас. Ім патрэбна было спачатку прайсці турыстычную паласу перашкод, якая ўключала ў сябе: пераправа па вяроўцы, хадзьба па бервяну, лабірынт, мышалоўка, маятнік, буралом, купінкі. На кожным этапе спаборніцтваў знаходзіліся суддзі, якія пільна сачылі за правільным выкананнем. За парушэнні налічваліся штрафныя балы.
Кожная каманда старалася выканаць, як мага хутчэй і без парушэнняў. Але, на жаль, так не атрымалася. Ва ўпартай барацьбе на паласе перашкод мацнейшымі сталі вучні 2 класа, другімі былі вучні 4 класа, трэцімі – першакласнікі і апошнімі – трэцякласнікі.
Пры выстаўленні адзнак за выкананне песні на турыстычную тэматыку паміж суддзямі разгарэлася спрэчка. У выніку найлепшымі выканаўцамі былі прызнаны вучні 4 класа – І месца, 1 клас – ІІ месца, а вучні 2 і 3 класаў раздзялілі ІІІ месца.
Завяршыліся спаборніцтвы смачным абедам ля кастра. А абед быў такі смачны, што ўсе суддзі аднадушна ўсім камандам паставілі высокія балы.
Падводзячы вынікі на агульным пастраенні, галоўны суддзя спаборніцтваў адзначыў, што ўсе каманды дастойна змагаліся, каб быць першымі. На жаль, перамагае мацнейшы.
Па выніках трох конкурсаў перамогу атрымаў 2 клас, другое месца – 4 клас, трэцяе месца – 1 клас і на апошнім месцы – 3 клас. Але на погляд суддзяў, перамог кожны вучань. Усе дзеці атрымалі добры настрой, радасць, задавальненне і, канечне, умацавалі сваё здароўе.